У Крычаўскім раёне загінулі два слесары-рамонтнікі "Водаканала"

У Крычаўскім раёне загінулі два слесары-рамонтнікі "Водаканала"

У Крычаўскім раёне загінулі два слесары-рамонтнікі прадпрыемства "Водаканал". Яны чысцілі трубу каналізацыйнага калектара і страцілі прытомнасць. Калі іх дасталі з калодзежу на паверхню, мужчыны ўжо памерлі.

Як інфармуе прэс-служба МНС Магілёўскай вобласці, трагічнае здарэнне адбылося каля 13-й гадзіны ў пятніцу, 31 жніўня, у вёсцы Калініна, каля ачышчальных збудаванняў. Загінулым было 43 і 45 гадоў. На месца прыязджалі ратавальнікі, якія і дасталі целы рабочых з калодзежу.

Абставіны трагічнага здарэння высвятляюць праваахоўнікі. БЕЛТА дадае са спасылкай на Следчы камітэт, што на месцы працуе следча-аператыўная група пад кіраўніцтвам начальніка УСК па Магілёўскай вобласці Андрэя Ліса. Паводле папярэдняй інфармацыі, слесары-рамонтнікі працавалі без сродкаў індывідуальнай абароны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі