У Лепелі хлопец скраў плюшавага мядзведзя, каб падарыць сваёй дзяўчыне
У Лепелі хлопец скраў вялікага плюшавага мядзведзя, каб падарыць сваёй дзяўчыне на 8 сакавіка. Здарэнне адбылося на гарадскім рынку 23 лютага, у Дзень абаронцаў Айчыны. Як інфармуе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама, прадавец пакінула часова свой гандлёвы ралет — быў моцны мароз і яна пайшла пагрэцца ў суседняе памяшканне. Малады чалавек заўважыў, што цацкі ніхто не вартуе і забраў мядзведзя, які стаяў якраз на ўваходзе.
Жанчына хутка заўважыла знікненне цацкі і звярнулася ў міліцыю. Хлопца аператыўна затрымалі, распачатая крымінальная справа. Плюшавы мядзведзь, дарэчы, каштуе 100 рублёў.