У Магілёўскай вобласці ў ванных патанулі 10 чалавек
У Магілёўскай вобласці ў ванных патанулі 10 чалавек. Гэтая сумная статыстыка адносіцца да 2018 года. Загінулыя — пенсіянеры альбо адзінокія людзі. Многія з іх мелі праблемы са здароўем, інфармуе "Беларусь сегодня".
Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Таварыства выратавання на водах Мікалай Маісееў раіць сваякам сталых людзей прысутнічаць дома ў дні, калі яны збіраюцца прыняць ванну. І прыглядваць за ваннымі працэдурамі.