У Магілёве дзіця ўпала з акна сёмага паверха і выжыла
У Магілёве дзіця ўпала з акна сёмага паверха і выжыла. Як інфармуе tut.by, здарэнне адбылося ўвечары 2 верасня. Аднагадовы хлопчык знаходзіцца ў рэанімацыі Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы ў стабільным стане. У яго пашкоджанні шкілета, кантузія ўнутраных органаў. Аднак траўмаў, якія б пагражалі жыццю, няма.
Лекары мяркуюць, што ўдар падчас падзення дзіцяці змякчылі кусты ці дрэвы.