У Маскве лось уцякаў ад паліцыі ды ледзь не патануў у сажалцы
У Маскве лось уцякаў ад паліцыі ды ледзь не патануў у сажалцы. Дзікую жывёлу жыхары горада знайшлі ўдзень каля станцыі метро “Выхіна”. Паліцыянты спрабавалі злавіць ляснога госця, аднак лось аказаў супраціў і ўцёк у бок Кускоўскага лесапарку.
Там ён дабраўся да Вялікай графскай сажалкі, зайшоў у яе і пачаў тануць, хоць лічыцца, што лосі добра плаваюць.
На месца здарэння выклікалі МНС. Выратавальнікі падабраліся да жывёлы на лодцы і дасталі лася на бераг. Цяпер высвятляецца, як ён мог трапіць у горад, піша meduza.io.