У Мазыры дзяўчынка гуляла з катом і выпала з акна кватэры
У Мазыры 5-гадовая дзяўчынка гуляла з катом і выпала з акна кватэры. Нягледзячы на тое, што гэта быў першы паверх, дзіця атрымала сур'ёзныя траўмы — закрытую чэрапна-мазгавую траўму і пералом галёначнай косткі. На траве каля дома дзяўчынку знайшоў выпадковы мінак, які выклікаў хуткую.
Як інфармуе тэлеканал "Мазыр", па факце атрымання траўмаў дзяўчынкай міліцыя правяла праверку. Высветлілася, што ў кватэры дзіця было з 16-гадовай сястрой. Кот, з якім яна гуляла, заскочыў на падаконнік. Дзяўчынка таксама на яго залезла, але пасля не ўтрымалася і ўпала з акна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.