У Мазыры загарэўся вагончык для вартаўнікоў — загінуў мужчына
У Мазыры на пажары загінуў 40-гадовы мужчына. Паводле інфармацыі МНС, здарэнне адбылося раніцай 21 верасня на тэрыторыі прыватных прадпрыемстваў — загарэўся вагончык, дзе знаходзілася памяшканне для вартаўнікоў.
На момант прыбыцця пажарных вагончык быў цалкам ахоплены агнём. Вартаўнік знаходзіўся на вуліцы і казаў, што ўнутры можа заставацца яго сын. Пазней выратавальнікі сапраўды знайшлі ў вагончыку абгарэлы труп.
У памяшканне была праведзеная электрычнасць. Мяркуецца, што прычынай ўзгарання магло стаць няправільнае выкарыстанне цеплагенеруючых прыладаў.
Акалічнасці здарэння высвятляе Следчы камітэт.