У мінскім аэрапорце затрымалі двух мужчын, якія прыляцелі з Баку

На памежным кантролі / vk.com/gpkgovby
На памежным кантролі / vk.com/gpkgovby

У Нацыянальным аэрапорце Мінск затрымалі двух мужчын, якія прыляцелі з Баку. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, здарэнне адбылося раніцай 25 сакавіка. Замежнікі мелі пры сабе пашпарты грамадзян Турцыі з замененымі старонкамі. Гэта пацвердзіла спецправерка.

Парушальнікі знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання, высвятляюцца іх асобы. За спробу незаконнага перасячэння мяжы ім пагражае штраф, а за падробку дакументаў — крымінальная адказнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі