Піцерскі мастак Мікалай Капейкін згубіў ката ў мінскім аэрапорце
29 кастрычніка ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" згубіўся кот, якога гаспадары везлі ў Жэневу. Марцік — пухнаты, даўгашэрсны кот, па ўсім відаць — беспародны. Хутчэй за ўсё, ён дагэтуль знаходзіцца ў будынку аэрапорта. Апошні раз яго бачылі ўчора ўвечары побач з адным з кафэ.
Гаспадары ўзялі Марціка ў прытулку ў Санкт-Пецярбургу і ў нядзелю раніцай везлі дадому ў Жэневу. Дакладней, яны везлі праз Мінск адразу пяць пераносак з катамі. Ала чацвёра катоў павялі сябе спакойна, і толькі пяты — Марцік — вырваўся і збег.
"У Мінску была доўгая перасадка. За столькі гадзін у дарозе кот быў у жахлівым стрэсе, — распавядае пра тое, што адбылося, мінчанка Любоў Вішнеўская. — На мытні ў аэрапорце папрасілі прад'явіць ката і дастаць яго з пераноскі. Кот спужаўся, вывернуўся з рук, падрапаў гаспадароў і ўцёк. Знаходзіцца цяпер унутры будынку аэрапорта ў зоне мытнага агляду".
Шукаць ката не было часу — людзей чакаў самалёт. Таму гаспадар катоў — скандальны піцерскі мастак, удзельнік гурта "НОМ" Мікалай Капейкін — пакінуў яго ў аэрапорце — у надзеі, што ён знойдзецца пазней.
"Калі вы знойдзеце коціка ці даведаецеся на інфармацыю пра яго, калі ласка, паведаміце па тэлефоне ў Мінску +375445135276 ці +375257095259 (Любоў) ці +79219530918 ці +79112061011 (тэлефоны ў Пецярбургу). За коцікам прыедзем у любы момант! Дзякуй за неабыякавасць!", — працягвае Любой Вішнеўская.