У сталічным заапарку загінуў вярблюд, якога пакармілі цэлафанавымі пакетамі
У Мінскім заапарку загінуў вярблюд. Пасля ўскрыцця высветлілася, што яго пакармілі… цэлафанавымі пакетамі. Мяркуецца, што гэта зрабіў адзін з наведвальнікаў. Жывёла праглынула пакеты разам з пачастункам.
Як інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”, раней вярблюда адна з наведвальніц пакарміла пап-корнам, які жывёла выхапіла разам з кардонным пакункам. Яго вярблюд змог пераварыць, а вось з цэлафанам не саўладаў і загінуў.