У мінскім заапарку захварэлі козы — наведвальнікі іх кармілі “няправільнай ежай"
У мінскім заапарку захварэлі дзве камерунскія казы — наведвальнікі іх кармілі “няправільнай ежай". Адміністрацыя заапарку ў чарговы раз просіць людзей не карміць жывёлаў чыпсамі, папкорнам, печывам і іншай ежай, звыклай для чалавека. Адзначаецца, што яна “смяротна небяспечная для жывёлаў”. Наведвальнікаў заклікаюць не карміць жыхароў заапарку і такім чынам захаваць ім жыццё.
Агенцтва “Мінск-навіны” інфармуе, што козы сябе ўжо адчуваюць добра і знаходзяцца пад наглядам заатэхнікаў.