У Мінску затрыманы маладафронтавец Зміцер Крамянецкі

Па словах дзяўчыны, якія перадае Радыё "Свабода", міліцыянты прыйшлі, сказалі "пайшлі" і павялі Крамянецкага з сабой.

Маладафронтаўца арыштоўвалі ў траўні, калі былі адвольныя затрыманні перад хакейным чэмпіянатам. Тады суд Ленінскага раёну Мінску прызнаў Крамянецкага вінаватым у дробным хуліганстве і прысудзіў 2 мільёны 250 тысяч рублёў штрафу.

Нагадаем, што Крамянецкі не адзіны затрыманы ў панядзелак. Актывіст "Змены" Павал Вінаградаў паводле абвінавачання ў дробным хуліганстве быў асуджаны на 10 сутак арышту. На думку праваабаронцаў, затрыманні актывістаў, магчыма, звязаныя з сустрэчай лідараў Украіны і Мытнага саюза, якая адбудзецца ў Мінску 26 жніўня.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі