У Мінску здаюць у арэнду... каньяк і гарэлку

"Прашу выдаць мне самагон у часовае карыстанне", — прасіў герой фільма "Зялёны фургон". А начальнік міліцыі здзіўляўся: "Як гэта — самагон у часовае карыстанне?!"

Жарты жартамі, а ў Мінску з'явілася такая паслуга. За 90 тысяч бутэльку гарэлкі здаюць у пракат на ноч з 22 да 8 раніцы. Заклад пры гэтым складале яшчэ 60 тысяч рублёў. Раніцай бутэльку з гарэлкай трэба вярнуць, інакш заклад не аддадуць.

Фотаздымак незвычайнай абвесткі выклаў карыстальнік twitter.

Па абазначаным нумары мужчына пацвердзіў, што гэта паслуга актуальная. Але калі пачуў, што тэлефануе журналіст Еўрарадыё, адмовіўся гаварыць і паклаў слухаўку: "У мяне няма часу зараз размаўляць".

У Міністэрстве гандлю Еўрарадыё паведамілі, што такая дзейнасць забароненая, у тым ліку ў інтэрнэце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі