У Морысі рак. Але ён яго не баіцца

Морысі прызнаўся, што ў яго рак.


"Ракавую тканку ўжо зразалі 4 разы, і якая розніца, — заявіў музыка ў інтэрв'ю El Mundo. — Памру дык памру. Не — дык не. Цяпер я адчуваю сябе някепска. Я ведаю, што на нядаўніх фота я выглядаў так сабе, але хваробы яшчэ і не такое вырабляюць. Я не збіраюся плакаць з гэтай нагоды, урэшце, калі памру, дык хоць адпачну як мае быць".


Амаль увесь мінулы год вакаліст The Smiths трапляў у лякарні то з запаленнем лёгкіх, то з язвай. Сёлета дактары параілі музыку "завязаць" з гастрольнай дзейнасцю. Праўда, музыка адмовіўся ад рэкамендацыі, спаслаўшыся на тое, што музыка ў ягонай крыві.


Цяпер музыка заяўляе, што музыку ў ягоным узросце ўжо трэба не пісаць. Маўляў, шмат класічных кампазітараў памерла ў 34 гады, "а я ўсё яшчэ тут, і ніхто не ведае, што са мной рабіць". Да таго ж  Морысі піша свой першы раман: "Калі пашанцуе, я змагу перастаць спяваць назаўсёды, і гэта шмат каго зробіць шчаслівым".


Апроч таго ў інтэрв'ю Морысі не прамінуў згадаць свае адносіны з лэйблам Harvest, з якім ён зноў нядаўна пасварыўся. Прайшоўся музыка і па сваіх віртуальных ворагах — сямействе Бэкхэмаў, каралеўскай сям'і, тэлекампаніі ВВС, якую фронтмэн The Smiths абвінаваціў у змове супраць шатландскага рэферэндуму.

Паводле zvuki.ru

Фота: radio.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі