У Нарвегіі кот выжыў пасля 40 хвілінаў мыцця ў пральнай машыне
У нарвежскім Осла кот па мянушцы Зэра выпадкова трапіў у пральную машыну і перажыў 40 хвілінаў мыцця пры тэмпературы 30 градусаў у рэжыме для воўны, піша партал NRK. Кот заскочыў у барабан, калі машынку адчынілі для загрузкі бялізны. Пасля заканчэння прання жывёлу знайшлі наскрозь прамоклай. Кот з цяжкасцю арыентаваўся ў прасторы, у яго пачаліся ваніты.
Хатняга гадаванца адвезлі ў ветэрынарную лякарню і паклалі пад кропельніцу. Праз два дні Зэра вярнуўся да сваіх гаспадароў, якія цяпер вельмі ўважліва аглядаюць пралку перад запускам.