У Пінску страйкуюць прадпрымальнікі (фота)
Каля тысячы пінскіх прадпрымальнікаў вырашылі выказаць салідарнасць са сваімі калегамі з Гродна і Віцебска.
Яны абвясцілі папераджальны аднадзённы страйк. На “калгасным” і “Зорным” рынках горада зачыненыя амаль усе ралеты, у якіх адбываецца продаж абутку і адзення. Праўда, знайшліся адзінкі сярод пінскіх гандляроў, якія не спынілі сваю працу.
Страйкоўцы адзначаюць, што такім чынам пратэстуюць супраць увядзення тэхрэгламенту Мытнага саюзу “Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці”. Па іх словах, калі гэты дакумент набудзе сваю моц, працаваць прадпрымальнікам стане амаль немагчыма.
Нагадаем, што ўчора з'явілася неафіцыйная інфармацыя, быццам увядзенне тэхрэгламенту адкладзенае на год — да 1 ліпеня 2014 года. Афіцыйна дакумент яшчэ не абнародаваны.