У самалёта, на якім ляцеў Бона з U2, падчас палёту выпалі дзверы
Сам музыка, як паведамляецца, не пацярпеў.
Пра здарэнне з прыватным самалётам, які належаў вакалісту U2 Бона, паведамляе Daily Mail.
Бона вылецеў на самалёце Learjet 60 D-CGEO з Дубліна ў Берлін. Ён быў адзіным з гурта U2, хто знаходзіўся на борце самалёта. Як інфармуе РБК, яго паплечнікі па U2 мусілі вылецець асобна позна ўвечары. Гурт мусіць прыняць удзел у цырымоніі ўручэння музычных узнагарод Bambi ў Нямеччыне.
Надзвычайны выпадак здарыўся, калі самалёт Бона дасягнуў ўзбярэжжа Нямеччыны. Адваліліся заднія дзверы самалёта. Сам музыка пры гэтым не пацярпеў.
Фота — wikipedia.org