У Савеце бяспекі ААН заявілі пра паветраны тэрарызм уладаў Беларусі

РБ не згодная з абвінавачваннямі ў паветраным пірацтве ці тэрарызме / twitter.com/BelarusMID
РБ не згодная з абвінавачваннямі ў паветраным пірацтве ці тэрарызме / twitter.com/BelarusMID

31 кастрычніка Савет бяспекі ААН разглядалася пытанне пасадкі ў траўні 2021-га ў Беларусі пасажырскага самалёта Ryanair, які ляцеў з Грэцыі ў Літву. Пасяджэнне ініцыявалі ЗША і Албанія. Як вядома, у расследаванні ІКАО адказнасць за інцыдэнт ускладаецца да афіцыйны Мінск.

Пастаянны прадстаўнік РБ пры ААН Валянцін Рыбакоў шмат абураўся санкцыямі, уведзенымі супраць Беларусі, а сённяшняе пасяджэнне назваў "чарговай праявай... вайны". Ён нагадаў, што ўлады Беларусі не прызнаюць вынікі расследавання ІКАО. Рыбакоў падкрэсліў, што афіцыйны Мінск лічыць "падробкай" аўдыёзапіс, зроблены авіядыспетчарам, і прадастаўлены ўладамі ЗША. А яшчэ яго абурыла, што на пасяджэнні прагучала абвінавачванне Беларусі ў паветраным тэрарызме.

Валянцін Рыбакоў знайшоў падтрымку ў асобе пастаяннага прадстаўніка Расіі пры ААН Дзмітрыя Палянскага. Яго асабліва абурыла, што старшыня СБ ААН, пастаянны прадстаўнік Габона Мішэль Біянг дапусціў да ўдзелу ў пасяджэнні дыпламатаў з Германіі, Грэцыі, Латвіі, Літвы і Польшчы. Афіцыйны Мінск знайшоў падтрымку і ў прадстаўніка КНР.

Большасць членаў Саўбеза ААН асудзіла дзеянні ўладаў Беларусі.

Самалёт Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільню, прызямліўся ў Мінску 23 траўня 2021 года. Беларускія дыспетчары атрымалі загад і паведамілі экіпажу, што на борце знаходзіцца выбуховае прыстасаванне (яго там не было). На гэтым самалёце быў журналіст Раман Пратасевіч. Яго затрымалі разам з расіянкай Соф'яй Сапега. Апошняя была асуджана на шэсць гадоў калоніі агульнага рэжыму. Пратасевіча актыўна выкарыстоўвала прапаганда.

Заходнія краіны абвінавацілі ўлады Беларусі ў паветраным пірацтве з-за фальшывага паведамлення і зачынілі сваю паветраную прастору для Беларусі, былі ўведзены санкцыі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі