У вайсковай часці ў Асіповіцкім раёне загінуў рабочы

У вайсковай часці ў Асіповіцкім раёне загінуў рабочы

У Асіповіцкім раёне падчас пракладкі кабеля ў вайсковай часці загінуў 24-гадовы рабочы. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Сяргей Болсун.

Здарэнне адбылося 18 кастрычніка. Кампанія-падрадчык пракладала сілавы і сігнальны кабелі ў вайсковай часці. Каля 14-й гадзіны рабочы трапіў пад траншэякапальнік і атрымаў траўмы, ад якіх памёр у лякарні.

За прычыненне смерці па неасцярожнасці Следчы камітэт пачаў крымінальную справу. Следчыя высвятляюць абставіны здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі