У Віцебску амапаўцы затрымалі расіяніна з пісталетам "ТТ"

У Віцебску амапаўцы затрымалі расіяніна з пісталетам "ТТ"

У Віцебску міліцыянеры пры падтрымцы амапаўцаў затрымалі ўраджэнца Расіі з пісталетам "ТТ", паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС. Па звестках сілавікоў, 51-гадовы мужчына планаваў выкарыстаць зброю "для здзяйснення злачынстваў". Раней ён неаднаразова быў асуджаны за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, на волю выйшаў летась пасля адбыцця 17-гадовага тэрміна. Распачатая крымінальная справа.

Пісталет канструкцыі Токарава "ТТ" калібра 7.62 мм быў выпушчаны ў 1934 годзе. Грамадзянін Расіі купіў яго незаконна і захоўваў у сябе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі