У Віцебску пад коламі аўтамабіля загінула пенсіянерка

У Віцебску пад коламі аўтамабіля загінула пенсіянерка

У Віцебску пад коламі аўтамабіля загінула пенсіянерка. Здарэнне адбылося каля 19-й гадзіны ў аўторак у раёне пешаходнага перахода на вуліцы Карла Маркса. 25-гадовы кіроўца “Аўдзі” кажа, што жанчыну не заўважыў. Яна, дарэчы, амаль перайшла праезную частку, калі была збіта машынай. Вядома, што загінулая 1944 года нараджэння.

Як інфармуе прэс-служба віцебскага ДАІ, на месцы трагічнага здарэння працавалі следчыя, эксперты, ДАІшнікі. Праваахоўнікі шукаюць сведкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі