У Віцебску спынілі крымінальную справу па "кветкавым рабаванні"

У Віцебску спынілі крымінальную справу па "кветкавым рабаванні"

У Віцебску спынілі крымінальную справу па "кветкавым рабаванні". Следства перакваліфікавала яе ў адміністрацыйную справу.

Як інфармавала Еўрарадыё, у Віцебску жанчына падала заяву ў міліцыю на маці з дачкой-падлеткам, якія сарвалі сухія кветкі з кветніка каля шматпавярховага жылога дома. Яна зняла гэта на відэа. У выніку была распачатая крымінальная справа па факце рабавання, здзейсненага групай асобаў. Аднак, як інфармуе УСК па Віцебскай вобласці, учынак жанчыны і яе дачкі быў прызнаны малазначным. Было вырашана для прыцягнення жанчыны да адміністрацыйнай адказнасці перадаць матэрыялы справы ў органы ўнутраных спраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі