У Віцебску сутыкнуліся легкавік і тралейбус, два чалавекі ў лякарні
У Віцебску сутыкнуліся легкавік і тралейбус. Як паведамляе ў суполцы Вконтакле Віцебская абласная ДАІ, дарожнае здарэнне адбылося 30 сакавіка каля 23:00 на скрыжаванні вуліц Церашковай і Панковай.
44-гадовы кіроўца тралейбуса збочваў да вуліцы Панковай і там сутыкнуўся з легкавіком “Аудзі 80”, за рулём якога быў 29-гадовы віцеблянін.
У выніку сутыкнення кіроўца легкавіка і яго 34-гадовы пасажыр атрымалі траўмы і былі дастаўленыя ў лякарню. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Кіроўца “Аўдзі” апынуўся заблакаваным у салоне разбітай машыны і дзеля таго, каб дастаць пацярпелага і перадаць медыкам, выклікалі МНС.