У жывёлагадоўчай галіне Зэльвеншчыны амаль ніхто не выканаў заданні
Удзельнікі нарады былі без настрою
У жывёлагадоўчай галіне Зэльвеншчыны ў студзені-верасні 2024-га заданні выканалі толькі адзінкавыя гаспадаркі. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Лазоўскі. На нарадзе з аграрыямі мясцовыя чыноўнікі заклікалі "выправіць сітуацыю і выйсці на станоўчы вынік да канца года". А для гэтага загадалі палепшыць рацыён кармлення і лячыць жывёл. І папярэдзілі, што за сітуацыяй на фермах сочаць кантралёры.
Старшыня Зэльвенскага райвыканкама Дзяніс Альшэўскі заклікаў кіраўнікоў гаспадарак "не здаваць пазіцыі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.