У ЗША сёння ўручылі "Грэмі" (відэа)

Рэп-дуэт Macklemore&Ryan Lewis атрымаў "Грэмі" адразу ў чатырох намінацыях: "лепшы новы выканаўца года", "лепшы рэп-альбом", "лепшая рэп-кампазіцыя" і "рэп-выкананне года".



У катэгорыі "найлепшы дуэт года" перамог французскі дуэт Daft Punk. Узнагарода за лепшае музычнае відэа дасталося відэакліпу ў выкананні Джасціна Цімберлейка і Jay Z.



Былыя ўдзельнікі брытанскага гурта "Бітлз" Пол Макартні і Рынга Стар уганараваныя ўзнагародаў "Грэмі" за ўнёсак у мастацтва. Макартні таксама атрымаў узнагароду ў намінацыі "Лепшая рок-кампазіцыя" за песню Cut Me Some Slack.



Пры гэтым лепшай кампазіцыяй мінулага года была прызнаная песня Royals 17-гадовай новазеландскай спявачкі Лорд, інфармуе ВВС.
 

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі