Укладчыкам Дэльта-банка пачнуць выплачваць грошы 6-10 красавіка

Агенцтва па кампенсацыі дэпазітаў пачало прымаць заявы ўкладчыкаў збанкрутавалага Дэльта Банка. Пацярпелых кліентаў запісваюць на падачу заявы на вяртанне грошай. Як адзначае finance.tut.by, зарэгістраваць сваю заяву можна таксама дыстанцыйна — праз тэлефон або электронную пошту. Праўда, мноста людзей усё ж прыходзіць, каб падаць заяву  асабіста.

Паводле інфармацыі часовай адміністрацыі, кліентамі Дэльта Банка ў Беларусі былі 14 тысяч фізічных асоб.

Супрацоўнікі агенцтва па кампенсацыі дэпазітаў кажуць, што кліентаў, якія даслалі зварот да 23 сакавіка, прымуць на падачу заявы да 4 красавіка, астатніх — пасля гэтай даты. Абслугоўваць пацярпелых укладчыкаў будуць восем спецыялістаў. Кожнаму з укладчыкаў будзе прызначаны канкрэтны час прыёму. На абслугоўванне аднаго чалавека будзе адведзена 15 хвілін.

Як паведамлялася раней, грошы ўкладчыкам Дэльта Банка будзе вяртаць банк "Масква-Мінск". Чакаецца, што выплаты пачнуцца на пачатку красавіка. Супрацоўнікі агенцтва кажуць, што гэта будзе 6, альбо 8 красавіка, альбо 10-га.

“Я тры мільёны меў, а людзі па 100-300”: гісторыі кліентаў “Дэльта-банка"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі