Усе беларусы, якія захварэлі на менінгіт у Расіі, паправіліся

Беларусаў, якія хварэлі на менінгіт, выпісал з лякарняў / pixabay.com
Беларусаў, якія хварэлі на менінгіт, выпісал з лякарняў / pixabay.com

Усе беларусы, якія захварэлі на менінгіт у Расіі, паправіліся і ўжо выпісаныя са шпіталяў. Пра гэта заяўляе беларуская амбасада ў Расіі.

Раней паведамлялася, што дыягназ "менінгіт" быў пастаўлены 12 нашым суайчыннікам. У двух ён не пацвердзіўся, а адзін памёр. Такім чынам, шпіталізаваныя былі дзевяць чалавек.

Успышка менінгіту была зарэгістраваная ў супрацоўнікаў склада Ozon у падмаскоўнай Істры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі