Вольфганг Бенедэк: рана абмяркоўваць магчымасць міжнароднага крымінальнага суда

Аўтар дакладу ў рамках "Маскоўскага механізма" АБСЕ прафесар Вольфганг Бенедэк
Аўтар дакладу ў рамках "Маскоўскага механізма" АБСЕ прафесар Вольфганг Бенедэк

Аўтар дакладу ў рамках "Маскоўскага механізму" АБСЕ прафесар Вольфганг Бенедэк лічыць, што пакуль рана абмяркоўваць магчымасць міжнароднага крымінальнага суда (МКС) над тымі, хто вінаваты ў катаваннях і забойствах у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня.

"Мне здаецца, што ў дадзены момант гэта вельмі складана. Таму што Беларусь не падпісала Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суда. Неабходна паказаць, што гэта крос-межавы выпадак. Магчыма, калі гэтая сітуацыя становіцца крос-межавай і ёсць іншыя краіны, якія з'яўляюцца удзельніцамі дамовы аб МКС і чые інтарэсы закранутыя, то такія краіны могуць ініцыяваць працэс. Пакуль крыху рана абмяркоўваць гэтую тэму. Гэта таксама будзе працяглы працэс, які патрабуе часу", — падзяліўся меркаваннем прафесар у інтэрв'ю Reform.by

Прафесар Бенедэк лічыць, што ёсць больш хуткія і лепшыя спосабы, якія рэкамендаваныя ў яго дакладзе. Напрыклад, сфармаваць незалежны міжнародны інстытут для паўнавартаснага расследавання злачынстваў, якія былі здзейснены ў Беларусі:

"Гэтая арганізацыя павінна дакументаваць ўсе доказы, каб яны не былі страчаныя. Калі будзе магчымасць ажыццяўляць правасуддзе ў інтарэсах ахвяр — каб гэта адбывалася настолькі хутка, наколькі хутка з'явіцца такая магчымасць. Такая арганізацыя таксама павінна павышаць дасведчанасць пра парушэнні правоў чалавека і мабілізаваць падтрымку супраць таго, што адбываецца ў Беларусі".

Прафесар лічыць, што для стварэння такой арганізацыі неабходны шматбаковы ўдзел самых розных бакоў: розныя НДА, ўрады 17 краін-членаў АБСЕ, якія ініцыявалі запуск "Маскоўскага механізму", міжнародныя арганізацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі