Вызвалены з рабства беларус абвяргае версію МУС
“Каўказскі палонны” Андрэй Купрэенка настойвае, што правёў 14 гадоў у рабстве.
Мужчына абвяргае версію МУС Беларусі, якое ў сваю чаргу ўчора абвергла словы валанцёраў. У МУС заявілі, што Купрэенка быў у вышуку да 2018 года, калі яго знайшлі і ён пісьмова пацвердзіў, што не быў ахвярай супрацьпраўных дзеянняў. А ў 2019-м Купрэенка нават прыязджаў у Беларусь, каб аформіць новы пашпарт.
У каментары "Комсомольской правде" Купрэенка распавёў, што ў 2007-м годзе выпіваў у Маскве з незнаёмымі людзьмі. Заснуў, а прачнуўся ўжо ў Дагестане без грошай і дакументаў. Кіроўца паведаміў яму, што яго прадалі за 8 тысяч расійскіх рублёў — працаваць на цагляны завод. "То бок мяне прадалі, як барана", — кажа мужчына.
Былі ў яго праблемы і з іншымі "працадаўцамі": хацеў сысці — не адпусцілі, спрабаваў збегчы — злавілі. "Я быў у рабстве ўсе гэтыя гады, бо нічога не атрымліваў за сваю працу, за рэдкім выключэннем", — дадае мужчына, які знайшоўся праз 14 гадоў пасля знікнення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.