МУС абвяргае звесткі пра 14-гадовае рабства беларуса ў Расіі
МУС Беларусі выступае з абвяржэннем звестак пра вызваленне беларуса з рабства ў Расіі, якое доўжылася 14 гадоў.
Пра гэтую гісторыю напярэдадні паведамілі СМІ. Гаварылася, што Андрэй Купрэенка знік 14 гадоў таму, нядаўна быў вызвалены з рабства і цяпер вяртаецца дадому. Паведамлялася таксама, што Купрэенку трымалі ўвесь гэты час у Дагестане, Чачні ды Кабардзіна-Балкарыі.
Паводле інфармацыі прэс-службы МУС, Андрэй Купрэенка быў у вышуку з 2007-га па 2018 год. Потым яго месцазнаходжанне было выяўлена. Тады ж беларус нібыта падаў пісьмовую заяву, што супраць яго не ўчыняліся супрацьпраўныя дзеянні.
Таксама ў МУС сцвярджаюць, быццам у 2019-м мужчына быў на радзіме і рабіў новы пашпарт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.