Як не стаць ахвярай уласных сваякоў падчас дзяльбы спадчыны

Родныя брат і сястра дзеляць спадчыну

Родныя брат і сястра дзеляць спадчыну / @rubanau_collage

Сямейныя адносіны — рэч складаная. А ідэальныя сем'і — вялікая рэдкасць. Але нават у іх часта ўзнікаюць сваркі, звады і лаянка, асабліва калі даходзіць да дзяльбы спадчыны.

У рэдакцыю Еўрарадыё звярнулася чытачка з просьбай растлумачыць сітуацыю, якая склалася ў яе адносінах з родным братам пасля смерці іх пажылой маці.

Марына (імя змененае), як і яе брат, ужо ў пенсійным узросце. Апошнія некалькі гадоў яна жыла і даглядала сваю маці ў двухпакаёвай кватэры, пры гэтым брат удзелу ў гэтым не браў. Раней Марына вусна дамовілася з братам, што пасля смерці пажылой жанчыны кватэра адыдзе менавіта ёй.

Маці памерла, аднак брат слова не стрымаў і цяпер патрабуе палову кватэры. Жанчына таксама расказала, што некалькі гадоў таму давала яму грошы на будаўніцтва гаража. Цяпер жанчына хоча адстаяць свае правы, але не ведае, як гэта зрабіць.

Еўрарадыё звярнулася да юрыстаў і высветліла, што рабіць Марыне, ці зможа яна адстаяць сваю кватэру і на чый бок стане суд, калі да яго дойдзе справа.

 

Без тэстамента вусныя дамоўленасці не маюць сілы

Юрыстка Аляксандра (імя змененае) расказала, што калі спадчынадавец, то-бок маці Марыны і яе брата, не пакінуў тэстамента, то спадчыну дзеляць па законе.

— Дзеці спадчынадаўца цягам шасці месяцаў абавязаныя звярнуцца ў натарыяльную кантору па месцы рэгістрацыі памерлага, падаць заяву пра ўступленне ў спадчыну. Па заканчэнні паўгода яны абое атрымліваюць пасведчанне пра права на спадчыну па ½ долі кожнаму на кватэру.

Юрыстка адзначае, што калі няма тэстамента, то вусныя дамоўленасці не будуць мець ніякага значэння.

— З пункту гледжання судовай спрэчкі яны бескарысныя нават калі сын не дапамагаў даглядаць маму. Чыста па-чалавечы, вядома, зразумела, што яна мае больш правоў на гэтую кватэру, але для закона гэта не важна. Тое самае датычыць і грошай, якія яна давала яму на будаўніцтва гаража: калі няма распіскі, то нічога даказаць не атрымаецца, — адзначае экспертка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі