Як школьныя падручнікі распавядаюць пра значныя падзеі ў беларускай гісторыі

Як школьныя падручнікі распавядаюць пра значныя падзеі ў беларускай гісторыі

У падручніку па рускай літаратуры паўстанне Каліноўскага называецца "Польскім паўстаннем". Гэта каланіяльны тэрмін з расійскай гістарыяграфіі. Беларусы абурыліся, бо для нас гэта значная гістарычная падзея, а Кастусь Каліноўскі — нацыянальны герой. Еўрарадыё вырашыла праверыць, як у падручніках асвятляюць іншыя важныя моманты беларускай гісторыі.

Паўстанне Кастуся Каліноўскага

У выдадзеным сёлета падручніку па гісторыі для 8-га класа адпаведны раздзел называецца "Паўстанне 1863—1864", раней была фармулёўка "Паўстанне 1863—1864 гадоў у Польшчы, Літве і Беларусі". Паўстанне падрабязна асвятляецца на шасці старонках, распавядаецца пра ідэі паўстанцаў, прычыны іх паражэння і вынікі паўстання. Вобраз Каліноўскага паказаны праз яго публіцыстычную дзейнасць і грамадска-палітычныя погляды, ён паўстае як беларускі нацыянальны герой.

Як школьныя падручнікі распавядаюць пра значныя падзеі ў беларускай гісторыі

Абвяшчэнне БНР

А вось што пішуць пра абвяшчэнне БНР у падручніку па гісторыі за 10-ы клас. Пра першую ў сучаснай гісторыі спробу стварыць беларускую дзяржаву распавядаюць у разрэзе "добра, але непаўнавартасна".

Укладальнікі лічаць, што "у поўным сэнсе Беларуская Народная Рэспубліка (БНР) дзяржавай не з’яўлялася". Аб стварэнні БНР трэба казаць, "як аб спробе стварэння беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці на буржуазнай аснове. Не варта ні перабольшваць значэнне абвяшчэння БНР, як гэта робіцца ў некаторых сучасных публікацыях, ні замоўчваць факт абвяшчэння БНР, як гэта рабілася ў савецкай навуковай і вучэбнай літаратуры. Рада БНР спрабавала рэалізаваць незалежнасць дзяржавы пры дапамозе знешніх сіл, звяртаючыся за дапамогай да кайзера, што было памылкай".

Як школьныя падручнікі распавядаюць пра значныя падзеі ў беларускай гісторыі

Пастаянна падкрэсліваецца беспрынцыповасць уладаў БНР, гатовых пайсці на дамоўленасці з кім заўгодна, абы ўтрымаць уладу. Вучням прапануюць абмеркаваць, ці было апраўданым "супрацоўніцтва некаторых дзеячаў БНР з польскім урадам па пытанні стварэння незалежнай беларускай дзяржавы".

Як школьныя падручнікі распавядаюць пра значныя падзеі ў беларускай гісторыі

Беларусізацыя

Беларусізацыя была спробай запусціць механізмы фарміравання беларускай культуры і нацыі, вывесці беларусаў на кіруючыя пасады і зрабіць беларускую мову паўнавартаснай мовай нацыянальнай культуры.

Складальнікі падручніка за 10-ы клас усебакова распавядаюць пра працэсы беларусізацыі, не хаваючы таго, што былі супярэчнасці паміж пазіцыямі кіраўніцтвам СССР і Беларускай ССР.

У Беларусі разглядалі гэтае мерапрыемства "як сродак развіцця беларускай мовы і культуры, завяршэння працэсу фарміравання беларускай нацыі, павышэння ролі карэннай нацыянальнасці ў грамадска-палітычным жыцці рэспублікі". У Расіі лічылі, што беларусізацыя — "нацыяналістычная праява, цэнтрабежная тэндэнцыя і адмова ад будаўніцтва сацыялізму і рэстаўрацыяй капіталізму".

Як школьныя падручнікі распавядаюць пра значныя падзеі ў беларускай гісторыі

Індустрыялізацыя

Індустрыялізацыя паказваецца выключна са станоўчых бакоў. У выніках індустрыялізацыі — ніводнага адмоўнага моманту.

Той факт, што магутнасцяў і рэзерваў для хуткай індустрыялізацыі ў СССР не было, хоць і прыводзіцца, але не атрымлівае больш шырокага тлумачэння. Напрыклад, што менавіта для індустрыялізацыі спатрэбіліся канцлагеры з іх бясплатнай працай, што большую частку БАМа будавалі вязні канцлагераў, тое самае з Беламорканалам.

Таксама абыходзяць тое, што найперш развівалі цяжкую прамысловасць — выпускалі машыны для выпуску іншых машын. А лёгкая прамысловасць, якая выпускала тавары для людзей, была ў даволі запушчаным стане.

Як школьныя падручнікі распавядаюць пра значныя падзеі ў беларускай гісторыі

Калектывізацыя

Калектывізацыя паказваецца як пазітыўнае дзеянне, якое дазволіла сельскай гаспадарцы развівацца ў сусветных тэндэнцыях. І хоць аўтары кажуць пра тое, што частка насельніцтва не падтрымлівала гэтыя дзеянні, да 1939 года больш за 90% сялянскіх гаспадарак былі ў калгасах.

Амаль не распавядаецца пра супраціўленне насельніцтва адносна прымусовай калектывізацыі, а таксама замоўчваецца знішчэнне хутароў і іншых відаў гаспадарак.

Складальнікі падручніка прапаноўваюць не ацэньваць негатыўна калектывізацыю і думаць пра добрае:

"У сучаснай гістарычнай літаратуры нярэдка негатыўна ацэньваецца калектывізацыя сельскай гаспадаркі. Але нельга адмаўляць і замоўчваць тое, што калектывізацыя забяспечвала перакачванне часткі сродкаў сельскай гаспадаркі ў прамысловасць і высокія тэмпы індустрыялізацыі краіны. Механізацыя сельскагаспадарчых работ вызваліла дзясяткі тысяч рабочых рук, якія выкарыстоўваліся ў працэсе індустрыялізацыі. Яна дазволіла стабілізаваць становішча ў аграрным сектары эканомікі, павысіць прадукцыйнасць працы, павялічыць вытворчасць".

Як школьныя падручнікі распавядаюць пра значныя падзеі ў беларускай гісторыі

Палітычныя рэпрэсіі

Савецкія рэпрэсіі ў 20-30-х гадах ХХ стагоддзя — адна з самых крывавых і сумных старонак сучаснай беларускай гісторыі. У падручніку па гісторыі для 10-га класа складальнікі не абыходзяць бокам гэтую тэму.

На пытанне пра тое, чаму адбыліся рэпрэсіі, яны не даюць адназначнага адказу, прапаноўваючы пазнаёміцца з шэрагам меркаванняў.

Як школьныя падручнікі распавядаюць пра значныя падзеі ў беларускай гісторыі

Складальнікі прызнаюць, што падчас рэпрэсій "многія справы былі сфальсіфікаваныя, віна асуджаных не была даказана. Нярэдка следства суправаджалася здзекамі і катаваннямі, калі арыштаваных прымушалі прызнавацца ў злачынствах, якіх яны не рабілі. Законнасць груба парушалася".

Як школьныя падручнікі распавядаюць пра значныя падзеі ў беларускай гісторыі

У падручніку распавядаюць, што пасля рэпрэсій ў Беларусі было рэабілітавана каля 160 тысяч чалавек, аднак аўтары не называюць прыкладных лічбаў, колькі беларусаў сталі ахвярамі рэпрэсій. Пры гэтым яны пішуць, што лічбы пра "дзясяткі мільёнаў ахвяр палітычных рэпрэсій у СССР, пра якія расказваецца ў публікацыях апошніх дзесяцігоддзяў, не што іншае, як міф, запушчаны ў грамадскую свядомасць для дыскрэдытацыі сацыялістычнай сістэмы".

Нідзе не згадваюцца тыя ж Курапаты і ўвогуле месцы ўшанавання памяці загінулых падчас рэпрэсій. Імёны забітых амаль не згадваюцца. Няма ні слова пра тое, што архівы дагэтуль закрытыя. Ёсць гістарычны факт, але няма гісторыі.

Калабаранты

Ну, тут усё проста для складальнікаў падручніка. Нацысцкія прыхвастні. Здраднікі і гітлераўскія памагатыя. І сімвалы ў іх “гістарычны герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг, віталі адзін аднаго клічам “Жыве Беларусь!” з выкідваннем па-фашысцку рукі наперад”.

Ніякай спробы асвятліць праблему беларускіх нацыяналістаў і іх рухаў падчас другой сусветнай вайны не робіцца. Усё падаецца праз звыклую прызму савецкай гістарыяграфіі.

Як школьныя падручнікі распавядаюць пра значныя падзеі ў беларускай гісторыі

Беларускія падручнікі па гісторыі амаль што не працуюць на стварэнне беларускай ідэнтычнасці. Гісторыя ХХ стагоддзя пададзеная суха, праз факты, з мноствам агаворак. У падручніках няма яркіх герояў, гістарычныя персанажы паказаныя урыўкамі, няпоўна. З прыведзеных фактаў немагчыма зразумець, навошта ўсе гэтыя людзі намагаліся стварыць незалежную Беларусь.

Частка гістарычных падзей пададзеная выключна станоўча, не паказаная супярэчлівасць таго часу. Пра важныя гістарычныя падзеі, такія як рэпрэсіі ў дачыненні беларусаў, індустрыялізацыя, калектывізацыя, распавядаецца нейтральна або станоўча.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 06.12

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі