Як Уругвай абыграў Партугалію на ЧС па футболе
Уругвай стаў яшчэ адным удзельнікам чвэрцьфіналу чэмпіянату свету па футболе. 30 чэрвеня зборнай гэтай краіны абыграла Партугалію. Матч праходзіў у Сочы на стадыёне “Фішт” і скончыўся з лікам 2:1.
У ¼ фіналу Уругвай пазмагаецца з Францыяй, якая выбіла з чэмпіянату зборную Аргенціны (4:3).
Сёння пройдуць наступныя два матчы 1/8 фіналу: Расія згуляе з Іспаніяй, а Харватыя — з Даніяй.