"Яндэкс.Дырэкт" ігнаруе рэкламу па-беларуску, бо сервіс "не ведае" беларускай

"Яндэкс.Дырэкт" ігнаруе рэкламу па-беларуску, бо сервіс "не ведае" беларускай

Менаджар па рэкламе Кацярына Герасіменка з Мінска паспрабавала размясціць на "Яндэксе" беларускамоўную рэкламу. Але кампанія адхіліла яе.

"Наша ніва" звярнулася па каментарый у расійскі офіс кампаніі. "Пакуль што "Яндэкс.Дырэкт" сапраўды не падтрымлівае беларускую мову. Справа не ў алфавіце, а ў тым, што сервіс "не ведае" самой мовы — з гэтым звязаны шэраг тэхнічных момантаў пры аўтаматычным прыёме абвестак", — патлумачыла кіраўніца службы па сувязях з грамадскасцю "Яндэкса" Наталля Жураўлёва

"Каб "Дырэкт" мог прымаць аб'явы на беларускай, яго трэба гэтаму "навучыць". 

"Колькасць абвестак на беларускай, з якімі прыходзяць кліенты, пакуль занадта невялікая — а рэсурсы, якія мы можам вылучыць на рашэнне задачы, на жаль, абмежаваныя", — дадала Жураўлёва.

Па яе словах, Яндэкс выкарыстоўвае беларускую мову — галоўная старонка, пошук і яшчэ некалькі сервісаў ужо даўно даступныя па-беларуску. Днямі да гэтага спісу дадалася мабільная "Яндэкс.Музыка".

"Яндэкс.Дырэкт" — сістэма кантэкстнай рэкламы на старонках папулярнага пашукавіка. Ён дае рэкламадаўцам статыстыку пошукавых запытаў, на падставе якіх яны самі вырашаюць, па якіх словах будзе паказвацца іх рэклама. Тэкст абвестак складаюць тыя, хто іх размяшчае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі