Яшчэ нявыдадзены новы альбом Pink Floyd ужо б'е рэкорды
Перадзамовы кружэлкі, якая ўбачыць свет праз 2 тыдні, абышлі усіх канкурэнтаў.
Новы альбом Pink Floyd пабіў рэкорд па перадзамовах на Amazon за 2014 год. Онлайн-крама не стала называць лічбы, але паведаміла, што "The Endless River" амаль за тры тыдні да выхаду абышоў апошні альбом Coldplay "Ghost Stories", які быў галоўным бестсэлерам гэтага года, і наблізіўся да "Midnight Memories" One Direction, рэкардсмена перадзамоваў за ўвесь час існавання Amazon.
"The Endless River", ці "лебядзіная песня" клавішніка Рычарда Райта, як называюць кружэлку ў прэс-рэлізе, стане першым альбомам гурта за 20 гадоў і адначасова апошнім. Дыск паступіць у продаж 10 лістапада.
Паводле zvuki.ru
Фота: vglamure.com