Яўка выбаршчыкаў на 10.00 складае 34,38%

Яўка выбаршчыкаў на 10.00 складае 34,38%

Яўка выбаршчыкаў на выбарах у Палату прадстаўнікоў па стане на 10.00 склала 34,38%. Як паведамляе Цэнтрвыбаркам, найбольшая яўка назіраецца на ўчастках па-за межамі краіны — 39,38%. У Мінску яўка найменшая — 28,05% выбаршчыкаў.

Нагадаем, што за пяць дзён датэрміновага галасавання яўка на парламенцкіх выбарах склала 31,29%. Гэта рэкорд для выбараў у Палату прадстаўнікоў. Для параўнання — у 2012 годзе датэрмінова прагаласавалі 26% выбаршчыкаў. Але на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года прагаласавалі 36,05% выбаршчыкаў.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў праходзяць на 6018 выбарчых участках. Амаль 500 кандыдатаў прэтэндуюць на 110 месцаў у парламенце.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі