Яйкі з Беларусі не трапілі на прылаўкі расійскіх крамаў
Яйкі, ілюстрацыйнае фота
Яйкі з Беларусі, Турцыі і Азербайджана не трапілі ў расійскі гандаль, а пайшлі пераважна на перапрацоўку. Пра гэта паведамляе газета "Известия" са спасылкай на "Русхарчсаюз".
"Імпарт, безумоўна, дае дадатковую прапанову тавару, але, па нашых дадзеных, яно ў асноўным накіроўваецца на перапрацоўку. Акрамя таго, харчовая бяспека ад гэтага не паляпшаецца, галіна не набывае інвестыцыйную прывабнасць, ды і цэны на яйка ў замежных пастаўшчыкоў з улікам лагістыкі і аналізу дынамікі сусветных коштаў не ніжэй за расійскія нават пры нулявой пошліне", — кажа намеснік старшыні праўлення "Русхарчсаюза" Дзмітрый Лявонаў.
У арганізацыі кажуць, што цяпер у Расіі пачалося зніжэнне рознічных цэн на яйкі. Гэта сведчыць, што ўдалося ўраўнаважыць попыт і прапанову, сітуацыя стабілізуецца. Пры гэтым цэны наўрад ці вернуцца да леташніх — з улікам узрослых выдаткаў на вытворчасць.
Рэзкі рост цэн на курыныя яйкі адбыўся пад канец мінулага года: за два месяцы яны падаражэлі на 30%. Расійскія ўлады заявілі, што праблему вырашаць з дапамогай паставак з-за мяжы. Імпартаваць курыныя яйкі Расія стала з Беларусі, Азербайджана і Турцыі. Прычым Беларусь заняла лідарскія пазіцыі ў гэтых пастаўках.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.