Зборная Бельгіі разграміла Панаму — 3:0 (фота, відэа)
18 чэрвеня ў Сочы на чэмпіянаце свету па футболе зборная Бельгіі разграміла Панаму — 3:0. Два галы забіў Рамелу Лукаку (69-я і 75-я хвіліны), адзін — Дрыс Мертэнс (47-я).
У групе G сёння таксама згуляюць зборныя Англіі і Туніса, пачатак у 21:00. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".
У панядзелак у групе F зборная Швецыі выйграла ў каманды Паўднёвай Карэі — 1:0.
Фота: Reuters