Жбанкоў: Калі з культурніцкіх працэсаў адлічыць мінкульт, ніхто не заўважыць

Жбанкоў: Калі з культурніцкіх працэсаў адлічыць мінкульт, ніхто не заўважыць

10 найцікавейшых цытат ад Максіма Жбанкова:

 

Калі кажуць, што гэта адзіны ў свеце кодэкс аб культуры, ён такі прыгожы, прыўкрасны і ўсеабдымны, мне хочацца запытацца: спадарства, а як дагэтуль уся сусветная культура існавала без кодэксаў?

 

Кодэкс аб культуры патрэбны дзяржаве. Бо яна мусіць дэклараваць кантроль над усім, што ў нас адбываецца.

 

Падыход да культуры, як да нейкага складу маёмасці, няслушны і нецікавы. Гэта рэтраспектыўны кодэкс. Гэта рэакцыйны па сваёй сутнасці, ахоўны, а не натхняльны кодэкс.

 

Мы бачым абсалютна абсурднае сцвярджэнне, што творчыя асобы мусяць праходзіць дзяржаўную сертыфікацыю. Мік Джагер дакладна не прайшоў бы гэтую камісію, не кажучы пра Фрэнсіса Бэкана і Курта Кабэйна.

 

Калі з культурніцкіх працэсаў адлічыць мінкульт, ніхто нічога не заўважыць. Праўда ў тым, што ўсё тое, што вырабляецца праз міністэрскую падтрымку і лабіраванне, фактычна незаўважнае.

 

Дзяржава мусіць існаваць не ў фармаце нейкай кантралюючай інстанцыі і глабальнага генерала, а як дасведчаны мецэнат. Не спадар палкоўнік, а менавіта мецэнат.

Жбанкоў: Калі з культурніцкіх працэсаў адлічыць мінкульт, ніхто не заўважыць

Ніводны кодэкс не ў стане ахапіць сабой і падпарадкаваць нефарматную культурніцкую дзейнасць, якой мы займаемся. Яны нас проста не ўбачаць, яны нас не дасягнуць, яны з намі нічога не зробяць, бо, шчыра кажучы, яны не ведаюць, што з намі рабіць.

 

Прафесіяналам у нас лічаць таго, хто прайшоў пэўную фарматызацыю праз дзяржаўныя выхаваўча-адукацыйныя структуры. То бок, ён адфарматызаваны дзяржавай, значыць, прафесіянал. А ва ўсім свеце спрацоўваюць такія простыя рэчы, як камерцыйны попыт. Вось Міхалок, які збірае стадыёны, ён хто — дылетант ці прафесіянал? Прафесіянал.

 

Нас болей за ўсе кантралюючыя структуры. Нас болей чым тых, хто хоча нас падпарадкоўваць.

 

Калі раптам мінкульт некуды сыдзе — дай бог яму Гаваяў і вечнай вясны, усё адно культура будзе. Мы цяпер пачынаем працаваць сваімі сіламі, для сябе і на ўласную будучыню, і гэта галоўнае, што можа з намі адбыцца, ужо адбываецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі