Журналіст Чудзянцоў у брэсцкім СІЗА, у яго кватэры знайшлі невядомае рэчыва

Уладзімір Чудзянцоў​
Уладзімір Чудзянцоў​

Журналіст Уладзімір Чудзянцоў затрыманы і цяпер знаходзіцца ў брэсцкім СІЗА. Яго знялі з цягніка ў пункце пропуску праз мяжу "Брэст" ("Тэрэспаль"). Па словах маці Уладзіміра Ніны Зуевай, у яе сына знайшлі пакет з нейкім рэчывам:

"Адвакат з ім ужо бачылася, яна расказала мне, што ў цягніку ён адлучыўся ў туалет і пакінуў сумку з рэчамі. А потым да яго мытнікі ў цягніку падышлі, пачалі абшукваць і знайшлі ў сумцы пакет, мне сказалі, што з наркотыкамі. Я яшчэ нідзе не была. Ён цяпер у брэсцкім СІЗА, і пакуль мне ніхто нічога не казаў".

Пасля гэтага ў мінскую кватэру Уладзіміра Чудзянцова, дзе ён пражывае разам з маці, уварваліся чатыры чалавекі з сабакам і пачалі ператрус: "Яны сказалі, што гэта брэсцкая мытня, — расказвае маці журналіста. — Пачалі абшукваць кватэру. Знайшлі яшчэ два пакеты, прычым у такіх месцах, дзе трэба было перавярнуць стол і ложак. Пакеты былі прылепленыя скотчам".

Ніна Мікалаеўна ўпэўненая, што гэта правакацыя: "У нас дзверы не зачыняюцца. Дачка жыве паверхам ніжэй за нас. Я магу спусціцца да яе і сядзець 10-15 хвілін. А ў гэты час у кватэру можа ўвайсці хто заўгодна і прыляпіць што заўгодна. Валодзя ніколі не захапляўся наркотыкамі. Ён не піў, не курыў, не ўжываў. І будзем сумленныя — на наркотыкі ў яго ніколі грошай не было".

У МУС адмаўляліся даваць каментарыі наконт затрымання і месца ўтрымання Уладзіміра Чудзянцова.

Журналист Чуденцов в Брестском СИЗО, в его квартире нашли неизвестное вещество

Калі гэта праўда, дык пераслед Уладзіміра Чудзянцова будзе падобны на справу маскоўскага журналіста Івана Галунова, якому падкінулі наркотыкі пасля яго гучнага расследавання пра карупцыю ў пахавальным бізнесе.

Уладзімір Чудзянцоў займаецца журналістыкай з 1990-х. Тады ён займаўся пралукашэнкаўскай прапагандай. З цягам часу ён сышоў з дзяржаўных СМІ, змяніў прозвішча і ўладкаваўся журналістам на TUT.by. Пасля скандалу звольніўся і заснаваў сайт by24.org, заняў радыкальную антырасійскую пазіцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі