Зноў парэзалі кола міліцэйскай машыны, на гэты раз у Гомелі
У Гомелі зламыснік парэзаў кола міліцэйскай машыны. Як інфармуе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося позна ўвечары 25 кастрычніка. Нарад патрульна-паставой службы на нейкі час прыпаркаваў аўтамабіль каля крамы. Калі міліцыянеры вярнуліся, яны пабачылі, што задняе кола спушчанае. Яго замянілі і паехалі далей. Толькі раніцай кіроўца пабачыў, што кола было парэзана. З дапамогай запісу камеры відэаназірання, удалося пабачыць, як невядомы мужчына выйшаў з крамы і накіраваўся да машыны, каля якой на нейкі час затрымаўся.
Пасля вывучэння відэазапісу, патрульныя зайшлі з гандлёвую залу і сутыкнуліся з мужчынам, вельмі падобным да таго, якога яны шукалі. Яго затрымалі. Мужчына прызнаўся, што сапраўды ён парэзаў кола міліцэйскай машыны. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Хуліганства".
У верасні жыхар Віцебскай вобласці парэзаў кола міліцэйскай машыны ў Мінску на вуліцы Няміга. Яго знайшлі. Таксама была распачатая крымінальная справа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.