Знойдзеная скрынка, якая не падабаецца нават катам. #ІхНоравы
#ІхНоравы
Памятаеце, як вы назіралі за палётам Нэнсі Пелосі на Тайвань? Тады па ўсім свеце замерла шмат сэрцаў.
Ад якіх сусветных навін заміраюць сэрцы сёння? Не паверыце, зноў Тайвань.
Кітай робіць нервы
На Тайвані правялі інаўгурацыю прэзідэнта Уільяма Лая, і Кітай у якасці адплаты пачаў двухдзённыя вайсковыя вучэнні вакол вострава. Гэта нібы такі "намёк" за дэманстрацыю "сепаратызму". Кітай лічыць Тайвань сваёй правінцыяй, якая адкалолася, а сам востраў лічыць сябе незалежным.
Міністэрства абароны Тайваня асудзіла кітайскія вучэнні і назвала іх "ірацыянальнай правакацыяй".
Не першай. За апошні год Кітай неаднаразова праводзіў рэпетыцыі таго, як будзе атачаць Тайвань знішчальнікамі і вайсковымі караблямі. Новаабраны прэзідэнт паабяцаў, што працягне абараняць дэмакратыю і незалежнасць Тайваня.
Скажы мне, хто твой вораг (і я скажу, што ты рэспубліканец)
У Амерыцы цяпер усе абмяркоўваюць, што Нікі Хейлі, якая крытыкавала Дональда Трампа, раптам упісалася за яго. Дакладней, паміж Джо Байдэнам і Трампам абрала Трампа.
Як і Трамп, Хейлі — рэспубліканка. Яна спаборнічала з былым прэзідэнтам за магчымасць прадставіць Рэспубліканскую партыю на сёлетніх выбарах. Не проста спаборнічала — яна была самым рэзкім крытыкам Трампа на праймерыз. У сакавіку Хейлі знялася з гонкі і з таго часу публічна не выказвалася.
Відаць, гэта першыя скрынкі, якія не падабаюцца нават катам.
Карычневы — новы зялёны
У Буркіна-Фасо працуе гольф-клуб, у якім няма зеляніны. Вы думаеце, гэта наступствы глабальнага пацяплення, бо мы кепска клапаціліся пра прыроду? Не зусім.
Аказваецца, амерыканскія гольф-палі выпіваюць проста гіганцкія аб'ёмы вады — мільёны літраў за дзень. А гэты гольф-клуб, адмовіўшыся ад травы, абыходзіцца ўсяго 200-300 літрамі за дзень. Там кажуць: "Наш зялёны колер — гэта карычневы".
Дазволіць сабе мільёны літраў вады ў краіне, дзе вада — дэфіцытны тавар, тут проста не могуць. У Буркіна-Фасо наогул усяго 47% насельніцтва мае доступ да чыстай пітной вады побач з домам.
Дажджы тут бываюць, але інфраструктура для захоўвання вады дрэнная. Жанчыны і дзеці вымушаныя хадзіць да калодзежаў. Марнаваць ваду на гольф у такіх умовах было б яшчэ горш, чым прадаваць катоў праз аўтаматы.
А гуляць у гольф усё роўна хочацца!
"Мы гуляем з зямлёй, пылам, з прыродай, якая ў нас ёсць. Мы не ссеклі ніводнага дрэва", — кажуць у клубе.
У такім кантэксце карычневы — гэта не толькі новы зялёны, але і новы чорны. Гэтай дзіўнай метафарай мы спрабуем нагадаць, што клапаціцца пра прыроду — гэта модна (каб наш зялёны не стаў як у Буркіна-Фасо).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.