Абмеркавалі праект указа: чаму лекі каштуюць па-рознаму ў розных аптэках?

Абмеркавалі праект указа: чаму лекі каштуюць па-рознаму ў розных аптэках?

Падведзеныя вынікі грамадскага абмеркавання праекта ўказа па коштах на лекі і медыцынскую тэхніку,  піша Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Грамадскае абмеркаванне праходзіла на Прававым форуме з 8 па 20 студзеня 2020 года. Падчас абмеркавання на форуме свае прапановы і заўвагі выказалі 17 грамадзян. Яшчэ 25 фірмаў і кампаніяў падалі прапановы і заўвагі ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. 

На Прававым форуме людзі адзначалі, што ў розных аптэках адрозніваюцца кошты на адны і тыя ж лекі. Таксама яны прапанавалі ўдасканаліць працэдуру рэгістрацыі прэпаратаў і медыцынскіх вырабаў для іх выхаду на беларускі рынак.

Найбольш актуальнымі пытаннямі ў праекце ўказу называюцца пералікі лекаў і медвырабаў, фармаванне адпускной цаны на імпартныя медыцынскія тавары і абмежаванне на надбаўкі, парадак прадастаўлення скідак. Таксама абмяркоўваліся аптовыя і гандлёвыя надбаўкі на медыцынскія тавары, магчымасць продажу ніжэй за разліковы адпускны кошт, фармаванне кошту пры прадастаўленні фінансавай зніжкі.

Плануецца разгледзець усе заўвагі і прапановы сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі. Праект указа можа быць зменены. У такім разе пасля дапрацоўкі яго накіруюць на паўторнае ўзгадненне з дзяржаўнымі органамі і пры неабходнасці зноў вынесуць на грамадскае абмеркаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі