Агенцтва нерухомасці: "Рынак хутчэй памерлы, чым жывы"
Еўрарадыё спытала ў агенцтваў нерухомасці ды эканамістаў, ці патаннее жыллё ў сувязі з крызісам. У агенцтвах не спяшаюцца рабіць прагнозы, а эканаміст Леанід Заіка лічыць, што ўжо наступным летам кошты на кватэры знізяцца ўдвая. Старшыня Беларускай асацыяцыі "Нерухомасць" Мікалай Прасталупаў кажа, што жыллё ўжо крыху патаннела, але па аб'явах у газетах ды інтэрнэце гэта заўважыць немагчыма - там цэны, нібыта, не змяніліся. Рэальныя ж дамовы практычна ўсе складаюцца з дысконтам. Гэта наступства адсутнасці попыту.
Мікалай Прасталупаў: Рэальны кошт па рэкламе не вызначыш. Калі праглядаеш газету, цяжка сказаць, што жыллё таннее. Прадаўцы выстаўляюць у рэкламе адну цану, але пры продажы вымушаныя зніжаць кошты дзе на 3, дзе на 5, дзе на 10 тысяч долараў.
Попыту на кватэры практычна няма. Рынак хутчэй памерлы, чым жывы. Па Мінску 8,5 тысяч кватэр, што выстаўленыя на продаж. На маю думку, у снежні будзе толькі 300 здзелак куплі-продажу. Даражэй за 1800-1850 долараў квадратны метр ужо ніхто купляць не жадае.
Паводле слоў эканаміста Леаніда Заікі, зараз купляць кватэру няма сэнсу, таму што ўжо ў бліжэйшыя паўгода жыллё патаннее ў два разы.
Леанід Заіка: Зараз адбываецца працэс біфуркацыі на рынку нерухомасці. Тыя, хто мае кватэры, баяцца прадаваць. Яны чакаюць цуду і далейшых падвышэнняў коштаў. Гэта тыпова для беларускай свядомасці: "калі кватэра каштавала 80 тысяч долараў, няўжо яна будзе каштаваць 60?" На самой справе, яна будзе каштаваць 40 тысяч долараў.
З іншага боку, купляць зараз жыллё сэнсу няма. Яно пакуль дарагое. Ужо да лета яно зробіцца таннейшым. Як толькі першыя тысячы беспрацоўных будуць хадзіць па вуліцах Мінску, жыллё будзе яшчэ больш танным.
А вось дырэктар агенцтва нерухомасці "Dinas" Уладзімір Заўгародні не спяшаецца з прагнозамі. Кошты зніжаюцца, попыт мізэрны, крэдытавання няма, але ж невядома, чым гэта скончыцца.
Уладзімір Заўгародні: Пакуль назіраецца тэндэнцыя да невялікага паніжэння коштаў на жыллё. Гэта таму, што адсутнічаюць пакупнікі, і прадаўцы вымушаны зніжаць цэны. Але частка прадаўцоў пакуль чакае. Чым гэта скончыцца - невядома. Попыт мізэрны, адсутнічае крэдытаванне. Пакуль эканамічная сітуацыя неўраўнаважаная, рабіць якія-небудзь прагнозы вельмі праблематычна.
Як павядуць сябе далей кошты на нерухомасць, пабачым ужо ў наступным годзе.
Фота - Economist.com