Амерыканская актрыса ў тэлеэфіры перакладала рускую лаянку на англійскую (відэа)

Амерыканская актрыса ў тэлеэфіры перакладала рускую лаянку на англійскую (відэа)

Амерыканская актрыса 29-гадовая Элізабет Олсэн, вядомая па фільмах пра сусвет Marvel, у эфіры тэлеканала TBS перакладала рускую лаянку на англійскую. Яна была ў гасцях у вечаровым шоу Conan з Конанам О'Браенам. Гаворка зайшла пра жыццё Олсэн у Расіі дзесяць гадоў таму. Актрыса — выпускніца "Atlantic Theater Company" і "NYU Tisch School of the Arts", а ў Маскву трапіла па праграме абмену, правяла семестр у школе-студыі пры Маскоўскім мастацкім тэатры (МХАТ).

Распавядаючы пра рускую мову і свае спробы ёй авалодаць, Элізабет Олсэн прадэманстравала веды нецэнзурных рускіх словаў. Яна называла іх практычна без акцэнту, вучыла вымаўляць тэлевядоўцу і нават спрабавала перакладаць.

Увага, на відэа прысутнічае нецэнзурная лексіка!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі