Аўтары прылады для знаёмстваў высветлілі, што ненавідзяць мужчыны і жанчыны

Ілюстрацыя: Disgusting Men
Ілюстрацыя: Disgusting Men

Стваральнікі прыкладання для знаёмстваў Hater вывучылі сваю статыстыку і высветлілі, што больш за ўсё ненавідзяць мужчыны і жанчыны розных узростаў. Пра гэта са спасылкай на BuzzFeed піша Lenta.ru.

У Hater прыйшлі да высновы, што мужчыны ва ўзросце 50 гадоў адчуваюць нянавісць да жанчын, якія злоўжываюць макіяжам, 40-гадовых раздражняе адзенне з леапардавым прынтам, 30-гадовых — "сабачы" фільтр для твару ў дадатку Snapchat, 20-гадовых — часовыя татуіроўкі, зробленыя хной, а падлеткаў — вадалазкі.

Hater — мабільная прылада, якая знаёміць людзей на падставе агульнай нянавісці да чаго-небудзь. Вы абодва цярпець не можаце Джасціна Бібера? Тады вам напэўна знойдзецца пра што пагаварыць!

У той жа час выявілася, што 50-гадовыя жанчыны ненавідзяць папулярныя моладзевыя штаны-джогеры, у 40 гадоў іх раз'юшваюць вузкія гальштукі, у 30 — мода на музычныя фестывалі, у 20 — капелюшы Fedora з вузкімі палямі. "Тут многія людзі, магчыма, пагодзяцца з 20-гадовымі дзяўчынамі", — іранізуюць журналісты.

Дзяўчынкі-падлеткі, па інфармацыі Hater, люта ненавідзяць красоўкі маркі New Balance.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі