Беларусь можа абмежаваць пастаўкі малака і ялавічыны з Украіны

Нагадаем, з 28 ліпеня Расія абмежавала ўвоз на сваю тэрыторыю з Украіны малака і малочнай прадукцыі. Прычынай было названае "імклівае павелічэнне паставак прадукцыі, што не адпавядае нормам і патрабаванням бяспекі Расіі і Мытнага саюза". Нібыта, былі выяўленыя астаткі забароненых і шкодных рэчываў.

Як інфармуе БЕЛТА, Піваварчык паведаміў Рассельгаснагляду, што Беларусь узмоцніць лабараторны кантроль за ўкраінскай малочнай прадукцыяй, якая ўвозіцца на нашу тэрыторыю. Яны могуць быць і абмежаваныя. Тое самае чакае і ўкраінскую ялавіччыну (праўда, толькі мяса без костак). Расія абмежавала яе ўвоз з Украіны і Малдовы ды чакае такіх жа дзеянняў ад беларусаў. Беларускі бок пакуль разглядае такую магчымасць.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі