Беларусь запрашае літоўскіх экспертаў наведаць будпляцоўку АЭС у Астраўцы

Беларусь запрашае літоўскіх экспертаў наведаць будпляцоўку АЭС у Астраўцы

Беларускі бок запрашае літоўскіх экспертаў наведаць будаўнічую пляцоўку АЭС у Астраўцы і абмеркаваць усе тэхнічныя пытанні, якія ўздымае Літва наконт узвядзення станцыі. Пры гэтым прапанова робіцца “ў якасці жэсту добрай волі”. Пра гэта заявіла першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Ія Малкіна на 35-й сесіі Камітэта па ажыццяўленні Канвенцыі Эспа, якая пачалася 15 сакавіка ў Жэневе.

Паводле паведамлення прэс-службы Мінпрыроды, тэхнічным экспертам Літвы, а таксама сябрам Камітэту па ажыццяўленні Канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў транспамежным кантэксце дадаць магчымасць азнаёміцца з ходам узвядзення станцыі і сістэмай забеспячэння яе якасці і бяспекі.

Малкіна ў сваім выступе на сесіі адзначыла, што гэтае пасяджэнне — першы дыялог на экспертным узроўні, які адбыўся паміж Беларуссю і Літвой. Чыноўніца таксама сказала, што Літва імкнецца надаць будаўніцтву станцыі ў Астраўцы “занадта палітызаванае адценне”, хоць беларускі бок, на яе словах, выканаў усе працэдуры ацэнкі ўздзеяння будучай АЭС на навакольнае асяроддзе.

Раней Літва неаднаразова заяўляла пра парушэнні ў будаўніцтве астравецкай АЭС і звярталася са скаргамі ў Камітэт па ажыццяўленні Канвенцыі Эспа. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі