Беларусбанк: Рублёвы ўклад “Гарант” закрылі, бо маларэнтабельны
Адзін з найбуйнейшых банкаў Беларусі прыпыніў прыём сродкаў на гарантаваны рублёвы ўклад, які страхаваў ад змены курса беларускага рубля.
Антыкрызісны ўклад “Гарант” у банку ўвялі больш за год таму, але менавіта пасля падзення рубля летась у снежні банкам рэкамендавалі уводзіць гарантаваныя рублёвыя ўклады, якія б індэксаваліся пры падзенні рубля.
Беларусбанк ад уклада адмовіўся, бо той быў недастаткова рэнтабельны. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў Беларусбанку.
Супрацоўніца банка: “Грошы неслі, але не так, як хацелася б. Яго палічылі недастаткова рэнтабельным”.
Уклад “Гарант” праіснаваў у Беларусбанку больш за год. Падобныя ўклады існуюць яшчэ ў некалькіх прыватных банках.