"Беларусьфільм" вязе на Канскі кінафэст пяць кароткаметражак

Як паведамляе БЕЛТА, у асноўнай конкурснай праграме беларускія фільмы не ўдзельнічаюць. Стужкі пакажуць у адмысловай праграме Short Film Corner ("Куток кароткаметражных фільмаў"). Секцыя была створаная ў 2004 годзе, каб знаёміць прафесіяналаў з творчасцю маладых рэжысёраў.


Беларуская анімацыя будзе прадстаўленая прэм'ернай стужкай "Рыбка па імю Нельга — 3" рэжысёра Аляксандра Ленкіна і фільмам Міхаіла Тумелі "Як служыў жа я ў пана". У дакументальную праграму ўключаныя фільмы "Асаблівы тэатр. У пошуках шчасця" Кацярыны Махавай, "Забраны край" Юрыя Цімафеева і "Аксана Волкава. A prima vista" Наталлі Жамойдзік.


Нагадаем, што летась фільм Сяргея Лазніцы "У тумане", зняты сумесна "Беларусьфільмам" і кінастудыямі некалькіх краін, быў адзначаны прызам Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы як найлепшы фільм асноўнага конкурсу.


Фота — news.21.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі